Абарона правоў а(б)суджаных
У мяне ёсць звычка — ці нават неўсвядомленае жаданне — падчас размовы на любую тэму займаць пазіцыю, процілеглую пункту гледжання суразмоўцы. Асабліва калі гаворка ідзе пра абмеркаванне (ці нават асуджэнне) чалавека за яго спіной, калі ён, па відавочных прычынах, не можа пярэчыць.
Пры гэтым я могу згаджацца з тым, чыю пазіцыю «абараняю», а могу і не згаджацца — але ўсё роўна прыводжу аргументы супраць пункту гледжання суразмоўцы. І, мабыць, гэта добры навык: умець пераключацца і глядзець на сітуацыю пад іншым вуглом. Слова «прыстасоўвацца» можа гучаць так, быццам у мяне няма ўласнай думкі, але гэта не так. Часьцей за ўсё, правільныя думкі ёсць з абодвух бакоў.
Інакш, што гэта будзе за размова і паглыбленне ў тэму, калі ўсе адзін з адным згодныя?
Ісціна заўсёды дзесьці пасярэдзіне.
Апублікавана ў: Жыццё
Публікацыі з блогаў, якія я чытаю ў інтэрнэце
Згенеравана ў openring