🥩 Стэйк
У кватэры ніхто не карыстаецца вялікім зялёным яйкам, мангалам ці грылем. Таму мы гатуем стэйкі ў тых умовах, якія ў нас ёсць.
Інгрэдыенты #
- стэйк ялавічны
- соль, перац
- аліўкавае масла (extra-virgin)
- сметанковае масла
- часнок
- размарын (свежы)
Кіраўніцтва #
- Паставіць чыгунную патэльню на максімальны газ.
- Па жаданні абшмараваць стэйк кропляй аліўкавага масла. Пасаліць, паперчыць з усіх бакоў.
- Смажыць з кожнага боку па 1.5-2 хвіліны (у залежнасці ад таўшчыні кавалка мяса). Падкінуць галінку размарыну.
- Дадатковае, але не абавязковае дзеянне.
- Уключыць духоўку і разагрэць да 180-200 градусаў.
- Пакласці на стэйк часнок і кавалак сметанковага масла. Паставіць у духоўку на 2-5 хвілін.
- Перакласці стэйк на дошку і даць пастаяць адпачыць 2-4 хвіліны.
Апублікавана ў: Ежа → Адказаць на гэты пост па электроннай пошце
Публікацыі з блогаў, якія я чытаю ў інтэрнэце
Згенеравана ў openring
Падтрымаць мяне
Калі вам падабаецца тое, што я раблю, вы можаце падтрымаць мяне, адправіўшы трохі сатошы на адрас:
- ⚡️basic@ignatuque.xyz
- ⚡️ignatuque@getalby.com
- ⚡️ignatuque@stacker.news
- раздзел спонсарства для выбару іншага спосабу падтрымкі